Беларуская Служба

«Ён умее напісаць верш толькі дзякуючы таму, што ўкраў у нас тое, што мы стварылі» — дыскусія пра штучны інтэлект

08.11.2024 11:44
У Варшаве праходзіць другі дзень Сукангрэсу культуры («współKongres Kultury»). 
    .
Адна з дэбат на кангрэсе.Фота: PAP/Marcin Obara

Фінансаванне культуры, яе дэцэнтралізацыя, як чытаць, глядзець і слухаць у часы адсутнасці ўвагі – гэта тэматыка другога дня Сукангрэсу культуры ў Варшаве («współKongres Kultury»). На мерапрыемства зарэгістравалася больш за 3,5 тысяч чалавек, да ўдзелу ў дэбатах заклікала міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Ганна Урублеўска (Hanna Wróblewska).

- Я запрашаю вас на Cукангрэс культуры, які арганізаваны сумесна з грамадскасцю. Я прысутнічаю тут, я гатова адказаць на любыя пытанні, прымаю ўдзел у дэбатах, і спадзяюся, што вы таксама і што будуць вынікі для нашай культурнай палітыкі.

Адна з сённяшніх дэбатаў прысвечана штучнаму інтэлекту: «Колькі яшчэ скрадзе ў нас штучны інтэлект?». Перакладчыца шведскай і нарвежскай літаратуры і культурны аніматар Юстына Чэхоўска (Justyna Czechowska) падчас лекцыі разважае, што рабіць са штучным інтэлектам у культуры.

- Мы ведаем, што ён умее, ведаем, як яго выкарыстоўваюць у добрых і дрэнных мэтах. Аднак актуальная праблема для творцаў, якая стане пастулатам і для Міністэрства культуры, — як нас узнагароджваць за той кантэнт, якім у цяперашні час сілкуецца штучны інтэлект. Ён умее напісаць верш ці перакласці аповед толькі дзякуючы таму, што ён украў у нас тое, што мы стварылі.

Кангрэс культуры завершыцца заўтра дэбатамі з удзелам міністра культуры і нацыянальнай спадчыны і запрошаных кіраўнікоў іншых міністэрстваў. Арганізатар мерапрыемства – Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, партнёры – Нацыянальны цэнтр культуры і ўлады Варшавы.

IAR/нг

3500 удзельнікаў і 31 дэбата – апоўдні ў Варшаве распачаўся трохдзённы «współKongres Kultury»

07.11.2024 17:31
Праграму мерапрыемства стваралі дзеячы культуры з усёй краіны.